Сардэчна запрашаем!

Паважаныя наведвальнікі!

Музей-запаведнік "Нясвіж" працуе:

  • у летні перыяд – з 10.00 па 19.00.
    Набыць квіткі для наведвання Палацавага ансамбля можна не пазней 18.00.
  • у зімовы перыяд – з 9.00 па 18.00.
    Набыць квіткі для наведвання Палацавага ансамбля можна не пазней 17.00
  • 31 снежня палацавы ансамбль працуе да 17.00. Білеты можна набыць у інфармацыйна-касавым цэнтры да 15.30, у касах палаца да 16.00
  • З 08.11.2016 па 26.12.2016 кожны АЎТОРАК ВЫХОДНЫ

Выходныя:

  • 1 студзеня. Кожны АЎТОРАК ВЫХОДНЫ

      Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" запрашае наведаць наш невялікі гарадок, размешчаны ў 112 км на паўднёвы захад ад г. Мінска. Толькі пабываўшы ў Нясвіжы, Вы зможаце ўбачыць гісторыю Беларусі і ў прамым сэнсе слова дакрануцца да яе, наведаўшы знакаміты палацава-паркавы ансамбль і касцёл Божага Цела, занесеныя ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА, а таксама ратушу, Слуцкую браму і шэраг іншых архітэктурных помнікаў. Сёння Нясвіж стаў сучасным цэнтрам турызму з элегантнымі кафэ і рэстаранамі, шматлікімі сувенірнымі крамамі і багатай музейнай экспазіцыяй. Камфартабельныя гатэлі, размешчаныя ў палацы, дадуць магчымасць разгледзець наш горад і паўнавартасна адпачыць у асяроддзі даўніны.

ПАЛАЦАВЫ АНСАМБЛЬ

♦ Індывідуальнае наведванне сталай экспазіцыі Палацавага ансамбля:
• Школьнікі і студэнты – 6.50 BYN / 65 000 BYR 
• Дарослыя – 13.00 BYN / 130 000 BYR

РАТУША

♦ Індывідуальнае наведванне сталай экспазіцыі Ратушы:
• Школьнікі і студэнты – 1.50 BYN / 15 000 BYR; 
• Дарослыя – 3.00 BYN / 30 000 BYR. 

Паказаць на Google maps

Славутасці Нясвіжа.

Палацава-паркавы ансамбль XVI – XIX стст. размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы горада і акружаны сажалкамі ракі Уша. З 1583 г. і да 1939 г. палац з’яўляўся рэзідэнцыяй магутнага княскага роду Радзівілаў і быў цэнтрам Нясвіжскай ардынацыі. За 400 гадоў сваёй гісторыі, палац увабраў у сябе прыкметы розных архітэктурных стыляў. Тут знайшлі сваё адлюстраванне: рэнесанс і класіцызм, барока і ракако, мадэрн і неакласіцызм. У 2005 г. ансамбль быў уключаны ў Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Касцёл Божага Цела – першы ва Усходняй Еўропе храм, збудаваны ў стылі барока. Будаўніцтва касцёла працягвалася 6 гадоў (1587 – 1593), асвячэнне адбылося 7 кастрычніка 1601 г. У касцёле знаходзіцца крыпта роду Радзівілаў (3-ці па колькасці магільны склеп у Еўропе пасля Габсбургаў і Бурбонаў).

Нясвіжская ратуша – самая старажытная з ратуш, што захаваліся ў Беларусі. Была пабудавана ў 1596 г., перабудавана ў 1752 г. Будынак перажыў некалькі пажараў, апошні з якіх у 1838 г. найбольш істотна змяніў выгляд ратушы на наступныя дзесяцігоддзі. Пасля заканчэння рэстаўрацыі ў 2004 г. будынак набыў першапачатковае аблічча. Помніку ўласцівыя познебарочныя і рэнесансныя рысы.

Слуцкая брама – адзіная брама, якая захавалася ў Беларусі і ўваходзіла ў сістэму гарадскіх умацаванняў. На другім паверсе Слуцкай брамы знаходзіцца каталіцкая капліца.

Дом рамесніка – адзіны ў Беларусі ўзор гарадскога жылля першай паловы XVIII ст. з барочным фасадам, які захаваўся да нашых дзён.

Комплекс былога кляштара бенедыктынак – першы ў Беларусі жаночы каталіцкі кляштар. Будаўніцтва цаглянага манастырскага комплексу ў ансамблі з касцёлам Св. Яўфіміі праводзілася ў 1593 – 1596 гг., асвячэнне храма адбылося ў 1597 г. Да цяперашняга часу захаваліся жылыя і гаспадарчыя будынкі кляштара.

Комплекс былога кляштара бернардынаў разам з касцёлам Святой Кацярыны быў пабудаваны ў 1598 г. Да цяперашняга часу захаваўся адзін манастырскі корпус.