ХІ Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі школьнікаў і студэнтаў “Ваенная гісторыя дома Радзівілаў (да 275-годдзя заснавання Нясвіжскага кадэцкага корпуса)” — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

ХІ Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі школьнікаў і студэнтаў “Ваенная гісторыя дома Радзівілаў (да 275-годдзя заснавання Нясвіжскага кадэцкага корпуса)”

ХІ Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі  школьнікаў і студэнтаў “Ваенная гісторыя дома Радзівілаў   (да 275-годдзя заснавання Нясвіжскага кадэцкага корпуса)”

Інфармацыйнае паведамленне да

ХІ Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі

школьнікаў і студэнтаў “Ваенная гісторыя дома Радзівілаў

 (да 275-годдзя заснавання Нясвіжскага кадэцкага корпуса)”

Месца правядзення: г. Нясвіж, Палацавы ансамбль, канферэнц-зала.

Рэгістрацыя удзельнікаў: 7 снежня 2022 г. з 9.00 да 10.00 па адрасу г. Нясвіж, Палацавы ансамбль.

Пачатак работы канферэнцыі: 7 снежня ў 10.00.

Навуковыя напрамкі работы канферэнцыі:

1. Нясвіжскі кадэцкі корпус і ваенныя школы на тэрыторыі Беларусі ў XVIII ст.

2. Радзівілы – гетманы Вялікага Княства Літоўскага.

3. Удзел Радзівілаў у войнах, канфедэрацыях, рокашах і паўстаннях.

4. Прадстаўнікі дому Радзівілаў сярод еўрапейскай ваеннай эліты.

5. Ваенныя фарміраванні князёў Радзівілаў.

6. Войска Вялікага Княства Літоўскага ў XVI– XVIII стст.: прынцыпы камплектавання, удзел у баявых дзеяннях, рэформы і рэарганізацыі.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.

Праезд і харчаванне за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

Патрабаванні да матэрыялаў

Для ўдзелу ў канферэнцыі ўдзельніку неабходна прадставіць да 27.11.2012 г. наступныя матэрыялы:

-         заяўку на ўдзел у канферэнцыі;

-         тэкст навуковай работы да 12 ст. друкаванага тэксту (адзінарны міжрадковы інтэрвал, шрыфт Times New Roman 14 pt, расшырэнне файла – .doc, палі па перыметру – 2,5 см., абзацны адступ 1 см.). Старонкі нумаруюцца.

У тэксце павінна быць назва артыкула з выраўніваннем па цэнтры прапіснымі літарамі, праз інтэрвал з выраўніваннем па цэнтру прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (не больш 2-х), вучань  якога класа (студэнт якога курса). На наступным радку з выраўніваннем па цэнтры пішацца назва вучэбнай установы, горада, краіны. На наступным радку з выраўніваннем па цэнтры пішацца прозвішча, імя, імя па бацьку навуковага кіраўніка, вучоная ступень, вучонае званне.

Назва даклада выдзяляецца паўтлустым шрыфтам, ініцыцялы і прозвішча аўтара, назва вучэбнай установы, горад і краіна – курсівам.

Праз інтэрвал размяшчаецца тэкст даклада. Матэрыялы павінны ўключаць уводзіны (актуальнасць, мэту), матэрыял і метады, вынікі і іх абмеркаванне, заключэнне. У канцы даклада павінен быць змешчаны спіс літаратуры. Спасылкі на крыніцы прыводзяцца па тэксту ў квадратных дужках.

Матэрыялы, не адпавядаючыя вышэй пералічаным патрабаванням у афармленні і тэматыцы канферэнцыі, да разгляду не прымаюцца. Матэрыялы не рэдактуюцца і не вяртаюцца.

Заяўкі і тэзісы паведамленняў (друкаваны або электронны) прымаюцца з паметкай ХІ Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў і студэнтаў “Ваенная гісторыя дома Радзівілаў (да 275-годдзя заснавання Нясвіжскага кадэцкага корпуса)” па адрасу: 222603, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., г. Нясвіж, вул. Ленінская, д. 19, або дасылаюцца па E-mail: viachaslau80@tut.by

Тэлефоны для даведак: 8-01770-51436 (рабочы),

                                        8-029-7063777 (мабільны).

Вядучы спецыяліст па музейна-педагагічнай дзейнасці Мазалеўскі Вячаслаў Іванавіч.

Форма заяўкі

ЗАЯЎКА

на ўдзел у ХІ Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі

школьнікаў і студэнтаў “Ваенная гісторыя дома Радзівілаў

 (да 275-годдзя заснавання Нясвіжскага кадэцкага корпуса)”

1.     Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (аўтараў).

2.     Назва вучэбнай установы.

3.     Школьнік (студэнт).

4.     Назва даклада.

5.     Нумар і назва навуковага напрамку.

6.     Навуковы кіраўнік (прозвішча, імя, імя па бацьку, вучоная ступень, вучонае званне).

7.     Кантактны тэлефон, паштовы адрас, e-mail аўтара (аўтараў) (для рассылкі запрашэнняў на ўдзел у канферэнцыі).

8.  Неабходнасць у рассяленні (ёсць, няма).

Узор афармлення матэрыялаў

ПАЛІТЫЧНАЯ І ДЫПЛАМАТЫЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

МІКАЛАЯ РАДЗІВІЛА ЧОРНАГА

Іваноў І.І.,

Студэнт 2 курса БДУ імя Ф. Скарыны, г. Мінск

Рэспубліка Беларусь

Навуковы кіраўнік – Пятроў П.П., канд. пед. навук, дацэнт

Тэкст………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………..

Літаратура:

1. Гужалоўскі, А.А. Нараджэнне беларускага музея / А.А. Гужалоўскі. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2001. – 124 с.

2. Розанов, А. Европейская безопасность: позиция Беларуси / А. Розанов // Белорусский журнал международного права и международных отношений. – 1996. – №1. – С. 56–58. 

Узор афармлення матэрыялаў у электронным выглядзе

Назва файла з тэзісамі даклада – прозвішча аўтара (аўтараў): Іваноў.doc

Назва файла з заяўкай – “заяўка” + прозвішча аўтара (аўтараў): Іваноў.doc  

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: