ХІ Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў і студэнтаў “Ваенная гісторыя дома Радзівілаў” (да 275-годдзя заснавання Нясвіжскага кадэцкага корпуса) — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

ХІ Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў і студэнтаў “Ваенная гісторыя дома Радзівілаў” (да 275-годдзя заснавання Нясвіжскага кадэцкага корпуса)

ХІ Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў і студэнтаў  “Ваенная гісторыя дома Радзівілаў”  (да 275-годдзя заснавання Нясвіжскага кадэцкага корпуса)

7 снежня года ў канферэнц-зале Палацавага ансамбля адбылася ХІ Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў і студэнтаў "Ваенная гісторыя дома Радзівілаў" (да 275-годдзя ўтварэння Нясвіжскага кадэцкага корпуса).

 

У яе рабоце ўдзельнічалі 25 маладых вучоных, якія прадстаўлялі Белдзяржуніверсітэт, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны універсітэт, Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа, установы адукацыі Мінска, Салігорска, Нясвіжскага, Мінскага і Бярэзінскага раёнаў.

Ваенная гісторыя дома Радзівілаў — тэма, якая выклікала непадробную цікавасць як у юнакоў, так і ў дзяўчат, што адлюстравалася ў тэматыцы іх дакладаў.

 

Перад удзельнікамі і гасцямі канферэнцыі выступіла загадчыца мастацкага аддзялення Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў Марына Канавалава – куратар выставы работ навучэнцаў 3-4 класаў ДШМ “Магія сармацкага партрэта”, таксама прадстаўленай прысутным.

 

Пасля заканчэння навукова-практычнай канферэнцыі яе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: