Лепшых знаўцаў гісторыі і культуры Нясвіжа вызначылі ў Замку Радзівілаў — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Лепшых знаўцаў гісторыі і культуры Нясвіжа вызначылі ў Замку Радзівілаў

Лепшых знаўцаў гісторыі і культуры Нясвіжа вызначылі ў Замку Радзівілаў

17 мая 2022 года ў Канферэнц-зале аддзела экскурсійнай, культурнай і навуковай дзейнасці “Палацавы ансамбль” прайшоў II тур краязнаўчай алімпіяды па гісторыі і культуры г. Нясвіжа “Мой горад – мая любоў”.

Трэба адзначыць, што правядзенне дадзенай алімпіяды ўжо стала традыцыйным. Ля вытокаў дадзенага мерапрыемства стаяла Хілько Валянціна Станіславаўна, настаўніца гісторыі сярэдняй школы № 1
г. Нясвіжа. Пачынаючы з 2014 года, вучні 7-10 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна штогод збіраюцца ў сценах Нясвіжскага замка Радзівілаў, каб праверыць свае веды па гісторыі і культуры малой радзімы. На жаль, у сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у 2020 і 2021 гадах алімпіяда не праводзілася. Аднак у гэтым годзе было вырашана ўзнавіць дадзеную традыцыю.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” і ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага райвыканкама.

19 школьнікам, якія паспяхова справіліся з заданнямі першага (дыстанцыйнага) тура, быў прапанаваны шэраг пытанняў аб архітэктурных і скульптурных помніках Нясвіжа, асноўных гістарычных падзеях, легендах, знакамітых людзях горада, а таксама творчае заданне па стварэнні новага экскурсійнага маршрута.

Дыпломамі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка былі ўзнагароджаны 9 навучэнцаў. Усе ўдзельнікі таксама атрымалі памятныя падарункі. Асаблівае захапленне выклікала экскурсія па замку, якую для навучэнцаў правёў Мазалеўскі Вячаслаў Іванавіч, вядучы спецыяліст па музейна-педагагічнай дзейнасці.

У ходзе падвядзення вынікаў марапрыемства было адзначана, што такія мерапыемствы спрыяюць паглыбленню ведаў дзяцей аб родным краі, развіццю цікавасці да вывучэння яго гісторыі і выхаванню грамадзянска-патрыятычных пачуццяў навучэнцаў.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: