“Яркія штрыхі тэкстылю” — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

“Яркія штрыхі тэкстылю”

“Яркія штрыхі тэкстылю”

З 1 снежня 2022 г. па 15 лютага 2023 г. у выставачнай зале аддзела інфармацыйнай і экскурсійнай дзейнасці Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” дзейнічае часовая экспазіцыя работ Юліі Мардванюк “Яркія штрыхі тэкстылю”.

Юлія – вучаніца вядомых беларускіх мастакоў, выпускніца Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.А. Ахрэмчыка і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, факультэт дызайну і ДПМ па спецыяльнасці дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. З 2015 г. знаходзіцца ў секцыі маладых мастакоў і мастацтвазнаўцаў грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз мастакоў”. З 2007 г. Юлія прымае актыўны ўдзел у гарадскіх, рэспубліканскіх, міжнародных выставах, конкурсах, фестывалях, а таксама ў пленэрах. Яе работы надрукаваны ў выданні “Свет маёй Радзімы”, у грамадска-асветніцкай газеце “Культура”, у буклетах, каталогах выстаў ад беларускага саюза мастакоў. Адзначана рознымі дыпломамі, падзякамі, граматамі.

     Юлія Мардванюк – мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выкладчык. На выставе прадстаўлены работы ў розных тэхніках мастацкага тэкстылю - габелен, батык, мастацкае ткацтва, лямцаванне, маляванка, а таксама жывапіс – серыя нацюрмортаў. Такая разнастайнасць творчых работ, а таксама тэматыкі - гэта вынік цікавай працы і творчага пошуку аўтара. Вялікая ўвага ў вызначэнні тэматыкі мастацкіх работ надаецца сюжэту кампазіцыі, фактуры і каляровай гаме.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: