Каляндар падзей:

11 кастрычніка 1562 г. у нясвіжскай друкарні выйшаў твор пратэстанцкага дзеяча і філосафа Сымона Буднага “Об оправдании грешного человека пред Богом” у пасляслоўі да якога было сказана: “Доконана ест сия книга… 1562, октября 11 дня на городе Несвижском, вытеснена накладом благочестивых мужей Матвея Кавечинского, Лаврентия Кришковского и Симона Будного”. Кніга прысвячалася падскарбію земскаму Астафею Валовічу, які выдаткаваў значную суму грошай на заснаванне друкарні і яе матэрыяльнае забеспячэнне. Яна стала другой, пасля “Катэхізіса…” выдадзенага ў чэрвені 1562 г., друкаванай беларускамоўнай кнігай, у межах сучаснай Беларусі. На жаль, ніводнага асобніка “Апраўдання…” да нашых дзён не захавалася. Даследчыкі карыстаюцца апісаннем, якое ў 1813 г. зрабіў расійскі бібліёграф В. Сопікаў. Праўдападобна ён быў апошнім, хто трымаў гэту кнігу ў руках. Ён жа занатаваў вытрымкі з прадмовы і пасляслоўя да кнігі, якія сёння цытуюцца ў шматлікіх публікацыях. Паводле В. Сопікава нясвіжскія выданні Буднага (“Катэхізіс…” і “Апраўданне…”) былі надрукаваны падобнымі шрыфтамі, якія вельмі нагадвалі шрыфт скарынінскай Бібліі.

Квэст «Выхадкі старога захавальніка»

11.10.2017

Хлапчукі і дзяўчынкі, а таксама іх бацькі! У дні восеньскіх канікул з 28.10.2017 г. па 07.11.2017 г.  запрашаем вас наведаць...  падрабязна »

Хэлоўін у Ратушы горада Нясвіжа!

11.10.2017

Хочаце павесяліцца і атрымаць незабыўныя ўражанні?  Хутка  Хэлоўін – самае таямнічае і вясёлае свята!  Запрашаем Вас правесці яго разам з...  падрабязна »