Каляндар падзей:

18 кастрычніка 2005 г. Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь уведзены ў абарачэнне памятныя манеты “Фарны касцёл. Нясвіж”. Манеты выпушчаны ў двух наміналах 20 рублёў (срэбная) і 1 рубель (медна-нікелевая). Манеты маюць форму круга (дыяметр 38,61 і 32 мм), бакавая паверхня рыфлёная. На аверсе ў крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, змешчаны рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі. Па крузе надпісы – назва краіны і намінал манеты. На рэверсе ў цэнтральнай частцы змешчана рэльефнае адлюстраванне касцёла Божага Цела, уверсе надпіс “Помнікі архітэктуры Беларусі”, унізе – “XVI – XVII. Фарны касцёл. Нясвіж”. Манеты адчаканены ў Варшаве на Манетным двары Польшчы. Наклад кожнага намінала 2 000 асобнікаў. Мастак-дызайнер манет – С. Заскевіч. Серыя “Помнікі архітэктуры Беларусі” распачалася ў 1998 г. Да 2005 г. у ёй былі выпушчаны манеты прысвечаныя Мірскаму і Нясвіжскаму замкам, Камянецкай вежы, царкве-крэпасці ў Сынковічах, Барысаглебскай царкве ў Гродна і Спаса-Прэабражэнскай у Полацку.

Культурна-адукацыйная праграма “Знакамітыя прадстаўнікі роду Радзівілаў”

18.10.2017

Запрашаем наведаць культурна-адукацыйную праграму “Знакамітыя прадстаўнікі роду Радзівілаў”, дзе супрацоўнікі музея-запаведніка раскажуць Вам аб жыцці...  падрабязна »