Каляндар падзей:

27 кастрычніка 1926 г. Нясвіж наведаў маршал Юзаф Пілсудскі. Афіцыйнай мэтай прыезду было ўскладанне крыжа “VirtutiMilitari” на саркафаг былога ад’ютанта Начальніка Польскай дзяржавы Станіслава Радзівіла, які загінуў у 1920 г. і быў пахаваны ў фамільнай крыпце ў Нясвіжы. Пасля афіцыйнай цырымоніі Ю. Пілсудскі накіраваўся ў палац, дзе яго сустракаў Антоній Альбрыхт Радзівіл. На ўрачыстым прыёме маршал узняў тост у гонар дома Радзівілаў, каб “заставаўся такі сама вечны, як гэтыя старыя муры Нясвіжа”. Разам з Пілсудскім прыехалі першыя асобы Польскай дзяржавы і прадстаўнікі “крэсовай” арыстакратыі, такія як Яўстах Сапега, Станіслаў Ваньковіч, Януш Радзівіл і інш. Гэта дало падставу некаторым журналістам гаварыць пра з’езд у Нясвіжы, дзе нібыта абмяркоўвалася магчымасць аднаўлення манархіі і вылучэння Радзівіла на польскі трон (аб гэтым пісалі англійскія газеты). Камуністычная прэса пісала, што ў Нясвіжы выношваліся “планы ваенных паходаў на Мінск, Кіеў ды Коўна, каб паняволіць рабочых і сялян”. У сапраўднасці ж Ю. Пілсудскаму, які незадоўга перад гэтым здзейсніў дзяржаўны пераварот, была патрэбна падтрымка кансерватыўных землеўласнікаў, якія гуртаваліся вакол Альбрыхта Радзівіла. Мяркуючы па ўсім візіт дасягнуў сваёй мэты.

Выстава Маргарыты Котавай

27.10.2017

З 27 кастрычніка 2017 г. па 15 студзеня 2018 г. у Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля. На выставе прадстаўлена болей за 70 твораў, створаных за...  падрабязна »

Выстава Мікалая і Алены Байрачных

27.10.2017

З 30 кастрычніка 2017 г. па 4 лютага 2018 г. у Малай выставачнай зале сектара «Палацавы ансамбль» адбудзецца выстава «Гарнітурная лялька і кабінетная...  падрабязна »