Каляндар падзей:

4 кастрычніка 1863 г.Мінская губернская ўправа прапанавала паліцэйскаму надзірацелю Нясвіжа прадаць будынак ратушы з публічных таргоў, як “неприносящий пользы”. Ратуша была моцна пашкоджана пажарам 1836 г. – цалкам згарэлі верхнія ярусы вежы і другі паверх. Чатыры гады пасля гэтага будынак не выкарыстоўваўся, за выключэннем крамаў на першым паверсе, якія здавалі ў арэнду. Нягледзячы на эпізадычныя рамонтныя работы, палова ратушных памяшканняў не мела падлогі, акон і дзвярэй. З часам зала рады была пераабсталявана пад праваслаўную царкву, пазней яе здавалі ў арэнду прыезжым артыстам, а калі абвалілася столь – зусім перасталі выкарыстоўваць. У двух пакоях праходзілі пасяджэнні гарадской думы, астатнія заставаліся пустымі. Для рамонта ратушы сродкаў у гарадскім бюджэце не было, а адміністрацыя князёў Радзівілаў адмаўлялася дапамагаць фінансамі. Праект перабудовы былога сімвала гарадскіх свабод у праваслаўны храм таксама не быў рэалізаваны. Тым не менш ратуша ў цэнтры Нясвіжа захавалася і нават прычакала на мяжы ХІХ – ХХ ст. сур’ёзнага рамонта. Канешне, яе нельга было параўнаць з магістратам магдэбургскага перыяда, але яна ў нейкай ступені вярнула сабе статус галоўнага гарадскога будынка.

Музычны канцэрт у замку Радзівілаў

04.10.2017

Ужо не першы восеньскі сезон у музеі-запаведніку праводзяцца канцэртныя выступленні. Вось і ў мінулыя выхадныя ў Палацавым ансамблі адбыўся канцэрт...  падрабязна »