Каляндар падзей:

9 кастрычніка 1944 г. прынята Пастанова Савета Народных Камісараў БССР “Аб аднаўленні санаторыя лячэбна-санаторнага Упраўлення спецпрызначэння пры Наркамздраве БССР”. Згодна з ёю былы палац Радзівілаў са ўсімі пабудовамі, паркамі, азёрамі і абсталяваннем перадаваўся лячэбна-санаторнаму упраўленню для абслугоўвання кіруючых партыйных і савецкіх работнікаў БССР. Ужо ў IV квартале 1944 г. тут павінен быў быць абсталяваны санаторый на 50 месцаў, а ў 1945 г. іх колькасць меркавалася давесці да 200. На патрэбы санаторыя перадавалася 500 га ворнай зямлі і пашы, побач з палацам разам з усімі пабудовамі, свойскай жывёлай і сельскагаспадарчымі прыладамі. За аднаўленне санаторыя адказвалі выканкам Баранавіцкага абласнога савета і абласны будаўнічы трэст, Народныя камісарыяты аховы здароўя і фінансаў, Камітэт па справах архітэктуры пры СНК БССР , Белдзяржпраект. У дзяржаўны план на канец 1944 – 1945 гг. закладаліся асігнаванні неабходныя для абсталявання лячэбнай установы (выдаткі па яе праектаванню, рамонту і ўтрыманню). Санаторый у мурах Нясвіжскага палаца дзейнічаў да 2001 г.

ЗАГАДКІ КНЯЗЕЎ РАДЗІВІЛАЎ

09.10.2017

Падчас асенніх вакацый у Палацавым ансамблі пройдуць тэатралізаваныя экскурсіі з элементамі квэста. Спецыяльна для дзіцячых груп музей-запаведнік...  падрабязна »