Каляндар падзей:

16 лістапада 2004 г. Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь уведзены ў абарачэнне памятныя манеты “Замак Радзівілаў. Нясвіж”. Манеты выпушчаны ў двух наміналах 20 рублёў (срэбная) і 1 рубель (медна-нікелевая). Манеты маюць форму круга (дыяметр 38,61 і 32 мм), бакавая паверхня рыфлёная. На аверсе ў крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, змешчаны рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі і проба сплава (для срэбнай манеты). Па крузе надпісы – назва краіны і намінал манеты. На рэверсе ў цэнтральнай частцы змешчана рэльефная выява замка Радзівілаў у Нясвіжы. Уверсе надпісы “Помнікі архітэктуры Беларусі” і “XVI – XVII”; унізе – “Замак Радзівілаў” і “Нясвіж”. Манеты адчаканены ў Варшаве на Манетным двары Польшчы. Наклад кожнага намінала 2 000 асобнікаў. Мастак-дызайнер манет – Святлана Заскевіч. Серыя “Помнікі архітэктуры Беларусі” распачалася ў 1998 г. выпускам манеты “Мірскі замак”. Манета “Замак Радзівілаў. Нясвіж” стала шостай у гэтай серыі і першай памятнай манетай Беларусі прысвечанай Нясвіжу і Радзівілам. А ў наступным 2005 годзе ў абарачэнне была ўведзена манета прысвечаная фарнаму касцёлу.

ВЫХАДНЫЯ ДНІ Ў РАДЗІВІЛАЎСКІМ ПАЛАЦЫ

16.11.2017

Не прапусціце ўнікальную магчымасць! Кожныя выхадныя да 22 снежня ў адной з найпрыгажэйшых залаў палаца князь Міхаіл Казімір Радзівіл Рыбанька і яго жонка...  падрабязна »