Каляндар падзей:

9 лістапада 1723 г. Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька вярнуўся ў Варшаву з замежнага падарожжа, якое пачалося ў верасні 1721 г. Знаёмства з жыццём еўрапейскіх краін і побытам манаршых двароў было неад’емнай часткай выхавання маладых Радзівілаў, і Міхал Казімір не стаў выключэннем. У паездку 19-гадовы князь выправіўся ў суправаджэнні вялікай колькасці слуг і прыдворных. Спачатку ён наведаў Прусію, Саксонію, пабываў у Чэхіі, Аўстрыі і Баварыі. У Берліне яго прымаў кароль Фрыдрых Вільгельм, у Дрэздэне князь правёў карнавал 1722 г., у Вене быў прадстаўлены імператару Cвятой Рымскай імперыі Карлу VI, у Мюнхене бавіў час пры двары электара Максіміліяна ІІ. Наведаўшы Галандыю, князь збіраўся выправіцца ў Англію, але з-за моцнай навальніцы на моры адмовіўся ад гэтай задумы і накіраваўся ў Парыж, дзе затрымаўся на доўгі час. Прысутнічаў на каранацыі Людовіка XV у Рэймсе, часта бываў пры каралеўскім двары, суправаджаў манарха на паляваннях. Тады ж пасябраваў з партугальскім каралевічам Эмануэлем. Жывучы ў Парыжы, Радзівіл наведваў заняткі па матэматыцы ў Сарбонскім універсітэце. Браў урокі фехтавання, коннай язды і танцаў. Вяртаючыся на радзіму, прыняў удзел у каранацыі Карла VІ чэшскай каронай, якая адбылася ў Празе. 

Выстава “Колеры натхнення”

09.11.2017

З 8 лістапада па 20 снежня 2017 г. у выставачнай зале Інфармацыйна-касавага цэнтра праходзіць выстава “Колеры натхнення” мастака Дар’і Васільеўны...  падрабязна »