Каляндар падзей:

1 снежня 1751 г. Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька асобным дарчым запісам перадаў друкарню, якая пачала дзейнічаць у 1750 г. і размяшчалася ў княжацкім палацы, у распараджэнне ордэна езуітаў. Дзякуючы захадам Радзівіла, манахі атрымалі ад віленскага біскупа права цэнзуры і зацвярджэння ўласных выданняў. Абавязковай умовай была перадача двух асобнікаў кожнай выдадзенай кнігі ў замкавую бібліятэку. Шэраг кніг убачылі свет па ініцыятыве і пры фінансавай падтрымцы нясвіжскага ардыната. Напрыклад, “Ваенныя артыкулы, стараннямі Рэчы Паспалітай, польскіх каралёў і гетманаў ВКЛ у розныя часы прынятыя, а цяпер па загаду яснаасвячонага Князя Ягамосці Міхала V Радзівіла ў Нясвіжы перадрукаваныя”, якія выйшлі ў 1754 г. М. К. Радзівіл быў  ініцыятарам выдання альбома гравюр “Icones familiae ducalis Radziwilianae” (“Выявы роду князёў Радзівілаў”) надрукаванага ў 1758 г., які змяшчаў партрэты 165 прадстаўнікоў роду. Усяго ж у друкарні, якая называлася “Drukarnia Radziwillowska Soc. Jesu” (Радзівілаўская друкарня Таварыства Ісуса) і дзейнічала да пач. 1790-х гг., было выдадзена каля 70 кніг рознага зместу (як рэлігійнага, так і белетрыстычнага).

Нясвіж. Гісторыя ажывае тут

01.12.2017

Сябры! У першы зімовы дзень 2017 года мы рады абвясціць аб старце рэкламнай кампаніі музея-запаведніка “Нясвіж”. Пакуль за вакном шэра і дажджліва, мы...  падрабязна »

Каляды і Новы Год у палацы Радзівілаў!

01.12.2017

«Калядныя дні ў Радзівілаў» 23, 24, 25, 30, 31 снежня 2017 года Напярэдадні навагодніх святаў гасцей чакае забаўляльна-займальная праграма, прыемныя...  падрабязна »