Каляндар падзей:

21 снежня 1906 г. у Нясвіжы пачало дзейнічаць таварыства “O?wiata” (“Асвета”) на чале з памешчыкам Юзафам Рэйтанам, якое апекавалася польскім  школьніцтвам у Слуцкім, Наваградскім і часткова Мінскім паветах. Яго задачай была асвета жыхароў гэтых тэрыторый, асабліва дзяцей, у польскім духу, умацаванне і распаўсюджванне на Беларусі польскай культуры, мовы і нацыянальнай свядомасці. “Асвета” стала адной з найбольш дзейных арганізацый, якія ўзніклі ў Нясвіжы ў 1906 г. на хвалі лібералізацыі грамадскага жыцця. У заштатным горадзе існавала культурна-асветніцкае таварыства “Польскі агмень” з музычнай і спартыўнай секцыямі, дзейнічаў аматарскі тэатр. Аднак перыяд легальнай польскай культурнай работы аказаўся непрацяглым. Празмерная актыўнасць насцярожыла расійскія ўлады і на пачатку 1910 г. дзейнасць “Асветы” была забаронена. Арганізацыя перайшла на нелегальнае становішча, каардынуючы работу канспіратыўных польскіх школ. 

Выставачны праект “Дуэт”

21.12.2017

З 21 снежня па 30 студзеня ў зале інфармацыйна-кассавага цэнтра адбудзецца выставачны праект “Дуэт”, які прадастаўляе творы дзвух майстраў выцінанкі Наталлі...  падрабязна »