Каляндар падзей:

27 снежня 1939 г. на пасяджэнні Бюро ЦК Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі было прынята рашэнне аб стварэнні ў былым палацы князёў Радзівілаў у Нясвіжы гістарычнага музея. На той момант у палацы заховаліся багацейшыя калекцыі карцін, зброі, бібліятэка, архіў, каштоўная мэбля. Так што ў будучага музея не магло быць праблем з экспанатамі. Але праз два тыдні, 10 студзеня 1940 г., на чарговым пасяджэнні Бюро было вырашана замест музея стварыць у палацы дом адпачынку для супрацоўнікаў НКУС БССР. Пры гэтым прадпісвалася пакінуць “часова на месцы гістарычныя каштоўнасці”. На працягу 1940 – 1941 гг. нясвіжскія калекцыі былі падзелены і размеркаваны паміж рознымі ўстановамі. А вось лёс замка заставаўся нявырашаным да самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Музейная экспазіцыя ў яго залах пачала дзейнічаць толькі з 2008 г.

ПРАМАЯ ТЭЛЕФОННАЯ ЛІНІЯ

27.12.2017

Для аператыўнага вырашэння праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць у грамадзян, 30 снежня 2017 г. з 10.00 да 12.00 адбудзецца прамая тэлефонная лінія з...  падрабязна »