Каляндар падзей:

29 снежня 2000 г. у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбылася прэм’ера спектакля “Чорная панна Нясвіжа”, які распавядае гісторыю кахання Барбары Радзівіл і Жыгімонта Аўгуста. Аўтар п’есы – Аляксей Дудараў, рэжысёр – Валерый Раеўскі. На міжнародным фестывалі “Белая Вежа”, які праходзіў у Брэсце ў 2001 г., пастаноўка купалаўскага тэатра атрымала дыплом “За лепшы спектакль беларускай драматургіі”, а выканаўца галоўнай ролі Святлана Зелянкоўская была ўзнагароджана дыпломам “За лепшы дэбют”. Неаднаразова “Чорная панна…” ставілася і самадзейным Нясвіжскім народным тэатрам імя Францішкі Уршылі Радзівіл. Вобраз Барбары здаўна прыцягваў увагу драматургаў розных краін. Яшчэ ў першай траціне ХІХ ст. ёй прысвяцілі творы польскія аўтары. У 1948 г. драма “Жыгімонт Аўгуст і Барбара Радзівіл” з’явілася на літоўскай мове. У 1970-80-е гг. п’есы пра Барбару ставіліся ў шэрагу літоўскіх тэатраў. Драматычная паэма на беларускай мове – “містычная легенда аб любові ў адной дзеі” – была напісана ў 1998 г. Праз два гады яна ўвасобілася на сцэне. Спектакль быў станоўчы прыняты публікай, яго называлі “гімнам вечнага Кахання, сапраўдным святам беларускай культуры, прыгажосці, музыкі”. 

Праект – PianoDance concert

29.12.2017

Ідэя канцэрта – у аб'яднанні жывой музыкі і танца ў рамках аднаго вечара. PianoDance стаў у сваім родзе ўнікальным праектам, у якім спалучаюцца стылі: ад...  падрабязна »

Начное падарожжа па замку Радзівілаў

29.12.2017

Нясвіжскі палац Радзівілаў – самы наведвальны турыстычны аб'ект у нашай краіне. Тысячы турыстаў прыязджаюць паглядзець шыкоўныя залы. Надыходзіць вечар і...  падрабязна »