Каляндар падзей:

7 снежня 1817 г. у складзе Літоўскага асобнага корпуса быў утвораны карабінерны полк, які 25 сакавіка 1825 г. быў перайменаваны ў Нясвіжскі карабінерны. Карабінеры таго часу з’яўляліся сваеасаблівай элітай у аддзелах лёгкай пяхоты. У тым жа годзе полк увайшоў у склад Зводнай гвардзейскай і грэнадзёрскай дывізіі Літоўскага асобнага корпуса. Адметнасцю корпуса было тое, што яго аддзелы фарміраваліся з ураджэнцаў Літвы і Беларусі, размяшчаліся на тэрыторыі Мінскай, Гродзенскай і Валынскай губерній і служылі своеасаблівым рэзервам для арміі Царства Польскага. Нясвіжскія карабінеры не ўдзельнічалі ў баях за выключэннем асобных сутычак з польскімі паўстанцамі падчас баёў 1830-1831 гг. Пасля задушэння паўстання Літоўскі корпус быў расфарміраваны. У кастрычніку 1831 г. частка Нясвіжскага палка была ўключана ў склад Самагіцкага грэнадзёрскага. 1-шы батальён увайшоў у карабінерны генерал-фельдмаршала Барклая дэ Толі полк. Пасля шэрагу перайменаванняў апошні  стаў называцца 4-ым грэнадзёрскім Нясвіжскім генерал-фельдмаршала Барклая дэ Толі палком, які праіснаваў да сакавіка 1918 г.