Каляндар падзей:

10 лютага 1626 г. у крыпце езуіцкага касцёла Божага Цела быў пахаваны другі нясвіжскі ардынат Ян Юрый Радзівіл. Князь памёр у Кобрыне, дзе знаходзіўся рыхтуючыся да другога шлюбу, 18 снежня 1625 г. У першым шлюбе з Элеанорай Астрожскай ён не меў дзяцей, таму пасля смерці ардынацыя перайшла да брата Альбрыхта Уладзіслава. Ян Юрый стаў адным з першых прадстаўніком роду, які знайшоў вечны спачын у фамільнай усыпальніцы. Там жа пахаваны яго бацькі Мікалай Крыштап Радзівіл Сіротка (пам. у 1616 г.) і Эльжбета Яўфімія Вішнявецкая (пам. у 1594 г.), а таксама – старэйшы брат Крыштап Мікалай (1590 – 1607). У адрозненні ад пахаванняў сваякоў, саркафаг з целам Яна Юрыя не ідэнтэфікаваны.