Каляндар падзей:

20 лютага 1918 г. Нясвіж быў заняты нямецкімі войскамі. З кастрычніка 1915 г. лінія фронта праходзіла за 40 км на захад ад горада. Тут размяшчаліся штабы злучэнняў, шпіталь, тылавыя ўстановы і г.д. Аднак, пасля рэвалюцый 1917 г. руская армія імкліва губляла баяздатнасць. І калі немцы аднавілі наступальныя дзеянні, яны не сустрэлі нават мінімальнага супраціўлення. Паводле ўспамінаў Эдварда Вайніловіча Нясвіж быў заняты ціха, без адзінага стрэлу. На Рыначную плошчу (была серада – базарны дзень) заехала група кавалерыстаў. Афіцэр у суправаджэнні некалькіх салдат увайшоў у ратушу і абвясціў, што ад гэтага моманту ўся ўлада пераходзіць у рукі германскага камандавання. Цікава, што імператар Вільгельм ІІ памятаў аб той ролі, якую Радзівілы некалі адыгрывалі  пры берлінскім двары. За час акупацыі (да снежня 1918 г.) ён некалькі разоў загадваў ваеннай адміністрацыі ўзяць пад ахову палац і фамільную ўсыпальніцу ў касцёле.

«Майстэрня вясновага настрою»

20.02.2017

У гонар чароўных дам - музейны праект «Майстэрня вясновага настрою» Мілыя дамы, менавіта ў нас вы зможаце «зарадзіцца» добрым настроем і...  падрабязна »

Інтэрактыўныя пазнавальныя праекты

20.02.2017

Вясновыя канікулы ў Ратушы! Хлапчукі і дзяўчынкі, а таксама іх бацькі! У дні школьных канікул з 27.03.2017 г. па 02.04.2017 г. ...  падрабязна »