Каляндар падзей:

9 лютага 2013 г. Яго Эксцэленцыя Архіепіскап Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў адноўленую капліцу Маці Божай Ларэтанскай у Палацавым ансамблі князёў Радзівілаў і правёў у ёй першае за 70 гадоў набажэнства. Асвячэнне капліцы вярнула ёй першасную сакральную місію і зрабіла магчымым правядзенне тут рэгулярных набажэнстваў. На ўрачыстую цэрэмонію маглі патрапіць усе жадаючыя, у якасці ганаровых гасцей на ёй прысутнічалі князі Мацей і Мікалай Радзівілы.

Будаўніцтва капліцы пачалося ў 1740 г. Тут захоўвалася сямейная рэліквія Сабескіх, з якімі Радзівілы былі ў блізкім сваяцтве – абраз Маці Божай Ларэтанскай. Упершыню капліца была асвечана ў 1758 г. У сяр. ХІХ ст., як і ўвесь палац, была занядбана – у ёй зрабілі сталярную майстэрню. Аднавілі капліцу ў часы Марыі Дароты дэ Кастэлян Радзівіл. У гады савецкай улады, калі ў палацы размясціўся санаторый, яе пераабсталявалі пад працэдурныя кабінеты.