Каляндар падзей:

24 сакавіка 1919 г. былі растраляны пяцёра кіраўнікоў Нясвіжскага паўстання – Мечыслаў Валністы, Палікарп Каляда, Нічыпар Янушкевіч, Аляксандр Шыдлоўскі і Станіслаў Іваноўскі. Гэтыя людзі ачольвалі ўзброенае выступленне супраць савецкай улады, якое адбылося ў ноч з 14 на 15 сакавіка, калі стала вядома пра набліжэнне польскага войска. Паўстанцы захапілі галоўныя адміністрацыйныя будынкі, зброю, вызвалілі арыштантаў з турмы. Ужо на наступны дзень, 16 сакавіка, атрад чырвонаармейцаў атакаваў горад і аднавіў над ім кантроль. Частка паўстанцаў адступіла на злучэнне з польскай арміяй, некаторыя трапілі ў рукі ЧК. У міжваенны перыяд у горадзе было пастаўлена два помнікі ў памяць ахвяр паўстання. Адзін – на плошчы перад ратушай – быў разбураны ў 1939 г., другі – на гарадскіх могілках – захаваўся да нашых дзён.

Прамая тэлефонная лінія

24.03.2017

У мэтах аператыўнага вырашэння праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць у грамадзян, 25 сакавіка 2017 г. з 10.00 да 12.00 адбудзецца прамая тэлефонная лінія з...  падрабязна »