Каляндар падзей:

11 красавіка 1937 г. гісторык і архівіст Баляслаў Таўрагінскі напісаў прадмову да сваёй кнігі “Zdziej?wNie?wie?a” (З гісторыі Нясвіжа) у якім адзначыў: “З дзяцінства выхоўваючыся ў Нясвіжы не толькі з кожным годам мацней прывязваўся да гэтага калісці велічнага горада, але і пранікаўся павагай да старой радзівілаўскай рэзідэнцыі. Пад уплывам пачутых расповядаў пра замак і яго насельнікаў, зачараваны старымі прыгожымі будынкамі, якія на працягу стагодддзяў узводзілі пакаленні князёў Радзівілаў, яшчэ ў маладыя гады я марыў напісаць кнігу у якой хацеў годна прадставіць Нясвіж і вызначыць постаці князёў з якімі было так моцна звязана развіццё і росквіт Нясвіжа”. З 1929 г. Б. Таўрагінскі займаў пасаду памочніка архівіста Архіва Нясвіжскай ардынацыі у Варшаве, што ў істотнай ступені дапамагло рэалізаваць задуму маладосці. Вялікую падтрымку гісторыку аказаў і Лявон Радзівіл, якому аўтар прысвяціў свой нарыс. Кніга Б. Таўрагінскага выдзяляецца на фоне іншых прац грунтоўнасцю і значнай колькацю цытаваных дакументаў з фамільнага архіва. Работа, напісаная больш чым 70 гадоў таму, з цікавасцю чытаецца і ў нашы дні.