Каляндар падзей:

20 красавіка 1922 г. у данясенні аддзела бяспекі Наваградскага ваяводскага ўпраўлення паведамлялася, што ў Нясвіжскім і частцы Баранавіцкага павета пачасціліся напады чырвоных партызан на фальваркі асаднікаў і старожкі радзівілаўскіх лясніцтваў. На чале нападнікаў, адзначалася ў данясенні, “стаіць нейкі Муха”. Пад псеўданімам Мухі-Міхальскага хаваўся савецкі дыверсант Кірыл Арлоўскі. Група пад яго камандаваннем дзейнічала ў Заходняй Беларусі ў 1922 – 1925 гг. На рахунку “арлоўцаў” напады на радзівілаўскія маёнткі і лясніцтвы, дзёрзкі налёт на турму ў Стоўбцах, захоп цягніка з палескім ваяводам Даўнаровічам. Па некаторых звестках, дыверсанты выношвалі план захопу і забойства нясвіжскага ардыната Антонія Альбрыхта Радзівіла, але ў гэтым накірунку поспеху не дасягнулі.