Каляндар падзей:

29 красавіка 1798 г. згодна пастановы Мінскага губернскага праўлення, у Нясвіжы канчаткова скасоўвалася пасада войта, якая існавала з часоў прывілея на магдэбургскае права. Кіраўніком горада прызначаўся адзін з бурмістраў. Захавалася “Інструкцыя Каралю Гурыну, галоўнаму бурмістру ў маім горадзе Нясвіжы, які заступае месца войта” складзеная Дамінікам Радзівілам 19 красавіка 1806 г., у якой пералічаны асноўныя абавязкі бурмістра. Ён павінен быў наглядаць за дабраўпарадкаваннем гарадскіх вуліц, валоў і ратушы; выкананнем правіл супрацьпажарнай бяспекі; кантраляваць кошты на гарадскіх кірмашах і правяраць правільнасць вагаў; выдаляць з горада злачынцаў, п’яніц і недабранадзейных асоб. Падчас пастою воінскіх адзінак бурмістр размяркоўваў іх па кватэрах мяшчан. Таксама К. Гурын мусіў сачыць за тым, каб хрысціяне не прадавалі ўласныя дамы яўрэям. За выкананне сваіх абавязкаў бурмістр атрымліваў ад князя 6 валок (каля 120 га) зямлі.

Ноч музеяў - 2017

29.04.2017

13 мая 2017 года (субота), Нясвіжскі Палац Радзівілаў, 19.00-22.30 Нясвіжскі Палац Радзівілаў, Музычны Дом “Класіка”запрашаюць Вас адзначыць мiжнародную...  падрабязна »