Каляндар падзей:

6 красавіка 1572 г. Мікалай Крыштап Радзівіл Сіротка на Новым Месце ў Варшаве, у касцёле Святога Францыска ў прысутнасці шматлікіх сенатараў афіцыйна пакаяўся ў сваіх грахах і прыняў прычасце ад кардынала Яна Камендоне. На Вялікдзень таго ж года князь афіцыйна абвясціў аб сваім прыняцці каталіцкага дагмата веры. Насамрэч Радзівіл вярнуўся ў лона рымскай царквы значна раней, падчас свайго знаходжання ў Італіі напрыканцы 1566 г. Тады ж меў аўдыенцыю у Папы Пія V. Аднак, да немалой незадаволенасці прадстаўнікоў касцёла, Сіротка папрасіў, каб ягоны пераход у каталіцызм заставаўся сакрэтам. Такое рашэнне было прадыктавана нежаданнем псаваць адносіны з апекуном Мікалаем Радзівілам Рудым – галавой пратэстанцкай партыі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Толькі ўмацаваўшы свае пазіцыі князь гучна заявіў пра разрыў з пратэстанцкай традыцыяй. Неўзабаве з яго ўладанняў былі выдалены прапаведнікі ідэй Рэфармацыі, іх замянілі ксяндзы, а пазней – манахі-езуіты. Пад уплывам Сіроткі, праз два гады каталіцкі дагмат веры прынялі і малодшыя браты – Юрый, Альбрыхт і Станіслаў, якія спачатку выхоўваліся ў духу рэфармацыйнага веравучэння і атрымлівалі адукацыю ў пратэстанцкай школе ў Лейпцыгу.

“Мой горад – мая любоў” алімпіяда па гісторыі і культуры Нясвіжа

06.04.2017

18 красавіка 2017 г. у Канферэнц-зале сектара па навукова-экскурсійнай рабоце “Палацавы ансамбль” пройдзе ІІ тур алімпіяды  па гісторыі і культуры...  падрабязна »