Каляндар падзей:

9 красавіка 1616 г. у сутарэннях нясвіжскага езуіцкага касцёла быў пахаваны Мікалай Крыштап Радзівіл Сіротка (1549 – 1616). Згодна тастамента князя цырымонія адбывалася падкрэслена сціпла і проста. Адзін з удзельнікаў развітальнай працэсіі пісаў: “…загадаў пахаваць сябе без усялякай помпы, каб нічым не пакрывалі труну; каб цела неслі жабракі, якіх называў сваімі братамі; загадаў пакласці сябе ва ўбранні пілігрыма, без ніякіх катафалкаў, без вынасу пустых насілак, без упрыгожання коней, без зламаных дзідаў – наогул не жадаў ніякай цырымоніі, што і было зроблена, згодна з апошняй воляй”. Мікалая Радзівіла пахавалі ў адзенні пілігрыма, а ва ўласнаручна складзенай эпітафіі гаворыцца: “Перад абліччам смерці ніхто не рыцар, а толькі вандроўнік”. Развітальнае казанне прамовіў езуіт М. Відзевіч. Сціплае пахаванне ў эпоху барочнай пышнасці справіла вялікае ўражанне на сучаснікаў і выбівалася з агульнапрынятага канону. Таму, праз год пасля смерці Сіроткі  яго старэйшы сын Ян Юрый арганізаваў “праняты сыноўняй любоўю” урачыстыя памінальныя набажэнствы. З пахаваннем М. К. Радзівіла пачала фарміравацца фамільная ўсыпальніцаў касцёле Божага Цела.