Каляндар падзей:

11 мая 1597 г. Мікалай Крыштап Радзівіл Сіротка звярнуўся ў генеральную капітулу ордэна бернардынаў з просьбаю аб заснаванні ў Нясвіжы касцёла і кляштара. Жаданне збудаваць бернардынскі кляштар выказвала яго жонка Эльжбета Яўфімія з дому Вішнявецкіх, адданая каталічка, якая ахвяравала на гэтыя мэты прыбытак ад маёнтка Карэлічы. Але яна памерла не паспеўшы здзейсніць свае намеры, таму князь вырашыў самастойна выканаць волю жонкі-нябожчыцы. Ужо праз год пасля звароту, 14 мая 1598 г., былі асвечаны падмуркі кляштара, а 22 ліпеня – касцёла Святой Кацярыны пры ім. Будаўніцтва комплекса ішло хуткімі тэмпамі. У 1599 г. быў узведзены кляштар, а праз два гады пачаў дзейнічаць касцёл. Бернардыны сталі трэцім каталіцкім ордэнам, пасля езуітаў і бенедыкцінак, прадстаўнікі якога атабарыліся ў Нясвіжы. У XVII – XVIII стст. пры кляштары дзейнічалі школы тэалогіі і філасофіі. У 1804 г. тут было 15 манахаў, 12 студэнтаў, а ў бібліятэцы – 1199 кніг. У 1864 г. кляштар быў зачынены. Манахаў выслалі ў манастыры Беларусі і Літвы, будынкі перадалі ваеннаму ведамству, а касцёл пераабсталявалі пад праваслаўную царкву.

Ноч музеяў - 2017

11.05.2017

13 мая 2017 года (субота), Нясвіжскі Палац Радзівілаў, 19.00-22.30 Нясвіжскі Палац Радзівілаў, Музычны Дом “Класіка”запрашаюць Вас адзначыць мiжнародную...  падрабязна »

"Ноч музеяў 2017" у ратушы г. Нясвіжа

11.05.2017

Толькі ў суботу 13 мая 2017 года  з 17.30 да 20.30  у рамках Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў - 2017»  у Ратушы г. Нясвіжа ...  падрабязна »

18 мая - дзень бясплатнага наведвання!

11.05.2017

Паважаныя наведвальнікі! 18 мая 2017 г. у межах Міжнароднага дня музеяў уваход на пастянныя экапазіцыі  Палацавага ансамбля і Ратушы - БЯСПЛАТНЫ....  падрабязна »

Графік работы музея-запаведніка "Нясвіж" у рамках Міжнароднай акцыі "Ноч музеяў" 13 мая 2016 года

11.05.2017

Графік работы музея-запаведніка "Нясвіж" у рамках Міжнароднай акцыі "Ноч музеяў"  13 мая 2016 года Ратуша : - продаж квіткоў на наведванне...  падрабязна »