Каляндар падзей:

16 мая 1657 г. у в. Янаў-Палескі (цяпер г. Іванава Брэсцкай вобласці) атрадам казакоў закатаваны каталіцкі місіянер, езуіт Андрэй Баболя. А. Баболя нарадзіўся ў 1591 г. у Польшчы. Пасля заканчэння Віленскай езуіцкай акадэміі доўгі час выкладаў у калегіумах Вільні, Бабруйска, Плоцка, Ломжы, Варшавы, Пінска. У 1623 – 1624 г. працаваў у Нясвіжскім езуіцкім калегіуме. Андрэй Баболя праславіўся, як глыбокі знаўца твораў айцоў царквы і здольны прамоўца, што дазваляла яму ў дыспутах перамагаць прадстаўнікоў праваслаўя і схіляць іх да пераходу ў каталіцтва ці ўніяцтва. Прыхільнікі называлі яго “апосталам Піншчыны”, праціўнікі – “душахватам”. Пасля гібелі цела Баболі было перавезена ў Пінск і пахавана ў крыпце мясцовага касцёла; у 1702 г. эксгумавана і знойдзена нятленным. Культ Баболі напачатку быў пашыраны ў Рэчы Паспалітай, потым распаўсюдзіўся ў Аўстрыі і Германіі. У 1808 г. цела прапаведніка перавезлі ў Полацк, у 1924 г. – у Рым, у сабор Іль Джэзу. Пасля кананізацыі, якая адбылася 17 красавіка 1938 г. (дзень памяці 16 мая), цела святога перавезена ў Варшаву. Былы нясвіжскі езуіт лічыцца галоўным патронам Пінскай рымска-каталіцкай епархіі.

Выстава «Заходняя Беларусь: гісторыя штодзённасці»

16.05.2017

З 13 мая па 30 верасня 2017 г. Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" запрашае наведаць выставу «Заходняя Беларусь: гісторыя...  падрабязна »