Каляндар падзей:

26 мая 1758 г. гетман Вялікага Княства Літоўскага, ІХ нясвіжскі ардынат Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька атрымаў вышэйшую ўзнагароду Расійскай імперыі ордэн Святога Андрэя. Перадгісторыя гэтага ўзнагароджвання наступная. У 1756 г. праз тэрыторыю Рэчы Паспалітай пачалі рухацца расійскія войскі, якія накіроўваліся на вайну з Прусіяй. Фармальна Рэчы Паспалітая не ваявала і не павінна была прапускаць праз сваю тэрыторыю войска аднаго з бакоў. Але фактычна яе слабая рэгулярная армія не магла перашкаджаць прасоўванню 80-тысячнага войска. Як вялікі гетман М. К. Радзівіл задаволіўся заявай генерала Лівена, што расіяне будуць паводзіць сябе, як сябры і саюзнікі. На справе ж армія ўсходняга суседа разгарнула рэквізіцыі правіянта і маёмасці ў выніку чаго многія магнацкія ўладанні былі проста разрабаваны. Страты самога Міхала Казіміра Радзівіла склалі каля 400 тысяч злотых. Князь марна прасіў пра вывад расійскіх войск, але мусіў задаволіцца кампенсацыяй у 12 тысяч дукатаў і ордэнам, які ўручыў яму расійскі пасол.

З малітвай на вуснах

26.05.2017

Інсталяцыя «З малітвай на вуснах»  ( гісторыя эміграцыі з Заходняй Беларусі 1920-1930 гг. )  Месца правядзення: другі паверх Слуцкай брамы....  падрабязна »