Каляндар падзей:

17 ліпеня 1748 г. у тэатральнай залі Нясвіжскага палаца адбылася прэм’ера камедыі Францішкі Уршулі Радзівіл “Каханне – зацікаўлены суддзя”. Пытанне аб падрыхтоўцы стацыянарнага памяшкання для спектакляў паўстала яшчэ пасля першых паказаў п’ес Францішкі Уршулі. У 1747 г. пачаліся работы па пабудове замкавага тэатра, якімі кіраваў архітэктар Казімір Ждановіч. Уладальнік Нясвіжа М. К. Радзівіл Рыбанька прыспешваў будаўнікоў, і недарэмна. У гэты час у Варшаве па загаду караля Аўгуста ІІІ ішла рэканструкцыя опернага тэатра і Радзівіл не хацеў “адстаць” ад манарха. 14 ліпеня 1748 г. тэатральная зала (“камедыяхаус”) была гатова. Рыбанька запісаў у “Дыярыушы…”, што ў гэты дзень яе “першы раз ілюмінавалі для пробы”. А праз тры дні ў ёй адбылася першая пастаноўка. Новую залу  ўладкавалі па ўзору каралеўскага тэатра. Сцэна была рухомая: зніжаная, яна служыла пераважна для пастаноўкі камедый; прыўзнятая – для балетаў або адмысловых пастаноў, якія павінны былі завяршацца віншаваннямі гаспадароў палаца. З’яўленне спецыяльнай тэатральнай залі дазволіла часцей ставіць спектаклі, не толькі ўлетку, але і на зімовыя святы – Каляды, Запусты.

Молодзёвы валанцёрскі летнік «Спадчына Радзівілаў-2017»

17.07.2017

З 5 па 14 ліпеня 2017 года ў г. Нясвіж праходзіў Молодзёвы валанцёрскі летнік «Спадчына Радзівілаў-2017», у якім прынялі ўдзел 20 валанцёраў з усёй...  падрабязна »