Каляндар падзей:

18 ліпеня 1730 г. у горадзе Добрэ-Места (Польшча) нарадзіўся Юзаф Катэнбрынг, польскі пісьменнік і педагог, прапаведнік і бібліяфіл. Падлеткам ён уступіў у ордэн езуітаў, дзе стаў ксяндзом. У розныя часы працаваў у калегіумах Гародні, Менска і Полацка, наведваў Пецярбург, дзе абмяркоўваў планы ўладкавання ордэна ў Расійскай імперыі. Але амаль палову жыцця прысвяціў Нясвіжу. З 1749 г. Катэнбрынг выкладаў паэтыку, граматыку, рыторыку і нямецкую мову ў мясцовым езуіцкім калегіуме. У 1760 – 1764 гг. узначальваў тут друкарню. У калегіуме былі пастаўлены яго трагедыі “Марнасць над марнасцю” і “Сіроэс”. Пасля ксёндз на нейкі час выехаў у Гародню, але ў 1767 г. зноў вярнуўся ў Нясвіж. Быў прэфектам езуіцкага калегіума і выкладчыкам у кадэцкім корпусе. Ю. Катэнбрынг падтрымліваў добрыя адносіны з Міхалам Казімірам Радзівілам Рыбанькам і яго сынам Каралем Станіславам, прысвячаў ім свае творы, напісаныя на польскай і лацінскай мовах. Менавіта ён прамовіў развітальнае слова на пахаванні М. К. Радзівіла. У 1775 г., як выхавацель Гераніма Вінцэнта Радзівіла выехаў у Германію. З 1777 г. зноў жыў у Нясвіжы. Быў пробашчам мясцовага касцёла пры якім утрымліваў парафіяльную школу. У 1804 г. перабраўся ў Менск, пасля чаго звесткі аб ім губляюцца.

Утульны катэдж

18.07.2017

ДУ "Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" прадастаўляе паслугу па пражыванні на "Базе экатурызму " па адрасе а/г Заазер'е, вул. Азёрная,...  падрабязна »