Каляндар падзей:

25 ліпеня 1914 г. у першыя дні сусветнай вайны пачалася дэпартацыя замежных падданых са Слуцкага павета ў цэнтральныя губерніі Расійскай імперыі. Дэпартацыя закранула Нясвіжскі палац і яго насельнікаў. Германскае падданства мелі архітэктар Франц Венцэль, упраўляючы замка Юліус Венцэль, садоўнік Андрэй Пастрэмчак. З Нясвіжа ў Пермскую губернію быў высланы аўстрыйскі доктар Генрых Досталь, які шмат гадоў даглядаў хворага Ежы Радзівіла. Толькі дзякуючы хадатайству князя Альбрыхта доктару было дазволена вярнуцца з высылкі і распачаць працу ў лазарэце Радзівілаў. Лёс пасла рэйхстага Фердынанда Радзівіла, які з пачаткам вайны апынуўся ў Нясвіжы, вырашаўся на ўзроўні ваеннага міністра і міністра ўнутраных спраў. Улічваючы значнасць асобы яму было дазволена бесперашкодна выехаць за межы імперыі. Праз месяц пасля пачатку дэпартацыі са Случчыны былі выселены ўсе замежныя падданыя мужчыны пачынаючы з 18-гадовых. У рапарце павятовага спраўніка адзначалася, што палітычная дабранадзейнасць жанчын з дзецьмі і мужчын старэйшых за 45 гадоў, якія засталіся на сваіх месцах, падмацавана дазнаннямі і сведчаннямі надзейных асоб.

ПРАМАЯ ТЭЛЕФОННАЯ ЛІНІЯ

25.07.2017

Для аператыўнага вырашэння праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць у грамадзян, 29 лiпеня 2017 г. з 10.00 да 12.00 адбудзецца прамая тэлефонная лінія з...  падрабязна »