Каляндар падзей

22 жніўня 1584 г. памёр польскі паэт Ян Каханоўскі. Нарадзіўся ў 1530 г. (дакладная дата невядома) каля г. Радам. Вучыўся ў Кракаўскім, Каралявецкім і Падуанскім універсітэтах. На думку даследчыкаў, пасля гэтага нейкі час ён знаходзіўся пры двары Мікалая Радзівіла Чорнага ў Бярэсці і Нясвіжы, дзе пазнаёміўся з Сымонам Будным. Прысвяціў шэраг твораў Мікалаю Радзівілу, яго жонцы Эльжбеце Шыдлавецкай і акраверш Крыштапу Радзівілу. У “Канцыянале” (нотным зборніку), выдадзеным у Нясвіжы ў 1563 г. змясціў гімн “Чаго хочаш ад нас…”. Я. Каханоўскаму належыць шэраг паэм і трагедый на польскай і лацінскай мовах. Таксама ён пераклаў “Псалмы Давіда”, выдаў тры кнігі “Фрашак” – жартоўна-роздумных мініяцюр. Вяршыняй яго паэтычнага майстэрства сталі “Песні” ў дзвюх кнігах і “Трэны” – элегічныя вершы, напісаныя на смерць дачкі Уршулі. Творчасць Яна Каханоўскага спрыяла станаўленню польскай нацыянальнай літаратуры, уплывала на беларускіх паэтаў – Андрэя Рымшу і Сімяона Полацкага. Уплыў паэзіі Каханоўскага праз шмат гадоў пасля яго смерці заўважаецца ў творах Уладзіслава Сыракомлі і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

ПРАМАЯ ТЭЛЕФОННАЯ ЛІНІЯ

22.08.2017

Для аператыўнага вырашэння праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць у грамадзян, 26 жнiўня 2017 г. з 10.00 да 12.00 адбудзецца прамая тэлефонная лінія з...  падрабязна »