Каляндар падзей:

19 верасня 2008 г. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь увяло ў паштовы зварот мастацкую паштовую марку № 758 “Герб Нясвіжа”. Марка стала сямнаццатай у серыі “Гербы гарадоў Беларусі”, якая распачалася ў 2001 г. выпускам маркі з гербом Брэста. На ёй змешчана каляровая выява герба, нададзенага гораду прывілеем караля Стэфана Баторыя ў 1586 г. Гэты ж сімвал унесены ў Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь у сакавіку 2001 г. Малюнак маркі выканаў мастак Ігар Бубен. Марка памерам 28х30 мм была выпушчана накладам 36 тысяч асобнікаў. У дзень яе выхаду ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 3 г. Нясвіжа адбывалася спецыяльнае памятнае гашэнне на адмысловым канверце “Першы дзень” з выявай замка, касцёла Божага Цела і ратушы. Аўтар спецштэмпеля і канверта “Першы дзень” І. Бубен.