Каляндар падзей:

16 студзеня 1940 г. прынята пастанова № 1 Нясвіжскага райвыканкама “Аб перайменаванні вуліц у горадзе Нясвіжы”. У першым параграфе адзначалася, што ў сувязі з неаднаразовымі зваротамі працоўных і па хадатайству прафсаюзных арганізацый вырашана перайменаваць некаторыя вуліцы, што носяць назвы “ненавистные трудящимся”. 12 вуліц атрымалі новыя назвы ў ідэалагічна правільным духу. У прыватнасці вуліца Пілсудскага стала Ленінскай, Святога Міхаіла – Карла Лібкнехта, Бенедыкцінская атрымала імя Чкалава, Дамініканская – Чапаева. Сенатарская стала вуліцай Максіма Горкага, Святога Лазара – Чырвонаармейскай. Цяжка сказаць, за што працоўныя Нясвіжа ненавідзелі Сыракомлю, які сам жыў не надта багата, але вуліца, што насіла ягонае імя, ператварылася ў Савецкую. (Дарэчы, сёння гэта вуліца стала карацейшай і называецца Беларуская). Вось так гарадская тапаніміка за адзін раз набыла агульнасавецкія рысы, дзе нічога не нагадвала пра мясцовыя асаблівасці і мінуўшчыну. Камунальнаму адззелу было даручана ў 10-дзённы тэрмін замяніць усе шыльды на перайменаваных вуліцах, а на астатніх – замяніць польскія шыльды на беларускія. 

ПРАМАЯ ТЭЛЕФОННАЯ ЛІНІЯ

16.01.2018

Для аператыўнага вырашэння праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць у грамадзян, 27 студзеня 2018 г. з 10:00 да 12:00 адбудзецца прамая тэлефонная лінія з...  падрабязна »

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Нясвіжскі замак: падзеі, асобы, спадчына”

16.01.2018

6–7 верасня 2018 г. Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” праводзіць міжнародную навуковую канферэнцыю “Нясвіжскі замак: падзеі,...  падрабязна »