Каляндар падзей:

3 студзеня 1689 г. У ноч з 2 на 3 студзеня ў замку ў Белай раптоўна памёр Ежы Юзаф Радзівіл (нар. у 1668 г.), VII нясвіжскі ардынат з 1680 г. Паколькі князь фармальна прыняў ардынацыю калі яму споўнілася толькі 12 гадоў, усімі справамі кіравала маці Кацярына Сабеская. Падчас навучання за мяжой Ежы Юзаф выконваў шэраг дыпламатычных даручэнняў караля Яна ІІІ Сабескага. Сучаснікі абяцалі яму бліскучую палітычную кар’еру і месца пры двары. У 1686 г. 17-гадовы Радзівіл атрымаў урад падчашага, а 31 снежня 1668 г. заняў адну з вышэйшых пасад у дзяржаве – ваяводы трокскага, на якой прабыў толькі два дні. Кар’ера нясвіжскага ардыната абарвалася ў выніку нечаканай хваробы. Праз некалькі месяцаў князь быў перавезены ў сталіцу ардынацыі і 9 мая 1689 г. пахаваны ў Нясвіжскім езуіцкім касцёле. Ежы Юзаф Радзівіл быў жанаты з Марыяй Элеанорай з княжацкага дома Ангальт-Дэсау. Іх адзіная дачка Кацярына Генрыка памерла неўзабаве пасля нараджэння. Паколькі ў князя не засталося нашчадкаў, нясвіжскія ўладанні перайшлі да яго брата Караля Станіслава, які стаў VIIІ ардынатам. Удава перажыла мужа на 67 гадоў, але замуж другі раз не выйшла.