Каляндар падзей:

22 мая 1762 г. у Вільні памёр ІХ нясвіжскі ардынат Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька (нар. у 1702 г.). Перад тым князь пачуваўся абсалютна здаровым, рыхтаваўся да свайго 60-гадовага юбілея, марыў аб узмацненні палітычнага ўплыву. У прыватнасці, рыхтаваўся да перамоваў з новым расійскім імператарам Пятром ІІІ, які быў гатовы дапамагчы яму ўмацаваць сваё становішча ў Рэчы Паспалітай. Аднак моцна прастудзіўся, калі прысутнічаў на цырымоніі уваходжання Ігнація Масальскага на пасаду віленскага біскупа. Прастуда, на якую першапачаткова не звярнулі ўвагі, стала прычынай цяжкай хваробы, якая прыкавала віленскага ваяводу і вялікага гетмана да ложка і закрэсліла ўсе яго планы. Сучаснікі так характарызавалі М. К. Радзівіла: “Яго непарушным прынцыпам было – заўсёды трымацца з каралём заадно… Гэта быў палітык сярэдніх здольнасцей, але асабіста адстойваючы інтарэсы Рэчы Паспалітай ён набыў досвед і вядомасць… Лічыў, што лепш схаваць свае перажыванні, чым узрушыць грамадскі спакой. Быў сапраўды набожны, справядлівы і надзвычай добры. Не быў помслівы”. Князя пахавалі ў Нясвіжы, у крыпце касцёла Божага Цела ў маі 1763 г.

Ноч музеяў - 2018

22.05.2018

Адным з самых маштабных мерапрыемстваў у краіне, прысвечаных Ночы музеяў, стала “Ноч музеяў” у музеі-запаведніку "Нясвіж» 19 мая 2018 г. Акрамя...  падрабязна »