Квэст


Музей-запаведнік “Нясвіж” запрашае Вас на квэст “Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў”!

Вы ніколі не былі ў Нясвіжы? Тады зараз самы час! Бо наша задумка палац і гісторыю рода Радзівілаў вывучаць падчас квэста – спецыяльна для Вас! Больш вы нідзе не сустрэнеце такія неверагодныя прыгоды, бо ў параўнанні з іншымі Квэстамі наш праходзіць не ў адным-двух пакоях, а ў цэлым велічэзным палацы!

А калі Вы ўжо былі на экскурсіі ў палацы, то самы час адпраўляцца ў новыя прыгоды па княжацкіх пакоях, бо квэст «Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў» - гэта амаль што адзіная магчымасць пабываць у закрытых для турыстаў месцах комплекса. Напрыклад, спусціцца ў падвал, заглянуць за зачыненыя дзверы і знайсці адгадкі з даўніны, каб перайсці на новы ўзровень гульні.

Квэст прадугледжвае ўдзел асобных каманд з колькасцю гульцоў у кожнай ад 2 да 7 чалавек. Гульня разлічана на адначасовы ўдзел ад 20 да 80 чалавек.

Перад пачаткам гульні наведвальнікі, якія набылі квіток на ўдзел у квэсце, могуць пазнаёміцца з палацавай экспазіцыяй, а таксама дадаткова замовіць экскурсійную праграму ці паслугу аўдыягіда.

Расклад квэстаў на 2018 г.

  Дата Дзень тыдня   Час пачатку гульні
(зборудзельнікаў у 
Тэатральнай залі 
Палацавага ансамблю)
  
 Працяг гульні  
 7 ліпеня субота 16.30 16.30 - 18.00
 14 ліпеня субота 16.30 16.30 - 18.00
 21 ліпеня субота 16.30 16.30 - 18.00
 28 ліпеня субота 16.30 16.30 - 18.00
 4 жніўня субота 16.30 16.30 - 18.00
 11 жніўня субота 16.30 16.30 - 18.00
 18 жніўня  субота 16.30 16.30 - 18.00 
 25 жніўня субота 16.30 16.30 - 18.00
 8 верасня субота 16.30 16.30 - 18.00
 29 верасня субота 16.30 16.30 - 18.00
 3 лістапада субота 15.30 15.30 - 17.00


Папярэдні продаж квіткоў у касах kvitki.by альбо ў дзень правядзення квэста, пры наяўнасці, у касах музея.

Таксама Вы можаце заказаць квэст асобна для сваёй кампаніі, мы правядзем яго выключна для Вас, але гэта трэба зрабіць абавязкова  па папярэдняй пісьмовай заяўцы не пазней, чым за 2 тыдні да гульні. Такі квэст можна замовіць для групы ад 20 да 80 чалавек.

Дадатковую інфармацыю Вы можаце атрымаць па тэлефонах: + 375 (1770)51436, 20105. Мы з радасцю адкажам на ўсе Вашыя пытаніі і аформім заяўку!