Музейнае мерапрыемства ў Ратушы

19.01.2017

       Зімовыя святы працягваюцца! Спяшайцеся! Толькі 6 дзён у ратушы г. Нясвіжа музейнае мерапрыемства «Што напісана пяром...»
        Кожны год 23 студзеня ў свеце адзначаецца Дзень ручнога пісьма. Правесці  гэтае СВЯТА мы запрашаем разам з намі. Не выпусціце шанец УБАЧЫЦЬ, СПАЗНАЦЬ І ЗРАЗУМЕЦЬ помнікі першага пісьма. 
     Мерапрыемства разлічана на малодшую школьную аўдыторыю (1 – 5 класы). Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
 8(01770)2-52-83, 8(01770)2-21-47.