Сертыфікат якасці TripAdvisor-2016

26.01.2017

            Па выніках 2016 года Нясвіжскі замак у чарговы раз атрымаў сертыфікат якасці галоўнага сусветнага турыстычнага партала TripAdvisor!
    Сёння старонка Нясвіжскага замка на TripAdvisor гэта 600 водгукаў наведвальнікаў з усяго свету. Менавіта дзякуючы ім мы імкнемся працаваць лепш, каб ніхто не застаўся расчараваным выдаткаваным на маленькае для адных і вялікае для другіх падарожжа ў невялікі горад у цэнтры Рэспублікі Беларусь, які мае такую багатую і займальную гісторыю.
       Дзякуй усім вам, хто дзеліцца з намі сваімі захапленнямі і радасцямі наконт убачанага ў нашым палацы, дае невялікія падказкі аб тым, што нам варта ўдасканаліць у нашай рабоце, каб водгукі нашых гасцей заставаліся нязменна станоўчымі.

Ваш музей-запаведнік “Нясвіж”