Конкурс фотаздымкаў “Паркі Нясвіжа”

26.01.2017

       Чацвёрты год запар ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” сумесна з РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” праводзіць фотаконкурс “Паркі Нясвіжа” і запрашае прыняць удзел як прафесійных фатографаў, так і аматараў. Галоўная ўмова – на фотаздымку павінна быць выява аднаго з нясвіжскіх паркаў.
         Жадаючых прыняць удзел у фотаконкурсе “Паркі Нясвіжа” просім пазнаёміцца з інфармацыйным паведамленнем.