На вакацыі да Радзівілаў!

30.01.2017

   Падчас вясновых школьных канікул у Палацавым ансамблі пройдуць тэатралізаваныя экскурсіі з элементамі квэста. Спецыяльна для дзіцячых груп музей-запаведнік «Нясвіж» прапануе незвычайную экскурсію па інтэр'ерных залах палаца: наведвальнікі пазнаёмяцца не толькі з гісторыяй княскага роду Радзівілаў, але і з самімі гаспадарамі Нясвіжскага палаца! У межах гэтай праграмы школьнікаў чакаюць цікавыя заданні ад касцюміраваных герояў экскурсіі-квэста, займальныя гісторыі з жыцця князёў Радзівілаў.
        Дзіцячыя тэатралізаваныя экскурсіі з элементамі квэста будуць праводзіцца ў перыяд з 28.03.2017 г. па 02.04.2017 г. па папярэдніх заяўках.
Кошт уваходнага квітка для школьнікаў – 7,5 бел. рублёў.
Кошт экскурсіі (група да 25 чалавек, 1,5 гадзіны) - 26 бел. рублёў.
Даведкі па тэлефонах: 
+3751770 20602, +3751770 20660, 37529 5518051, +37529 1903149.