• Галоўная
  • /
  • Навiны
  • /
  • “Кубак Старога замка – 2017” дастаўся камандзе “Самі з Вусамі”

“Кубак Старога замка – 2017” дастаўся камандзе “Самі з Вусамі”

16.02.2017

      15 лютага ў Тэатральнай зале палацавага ансамбля прайшла інтэлектуальная гульня “Кубак Старога замка – 2017”. Тэмай для інтэлектуальных спаборніцтваў стала “Беларусь”. Гульня была праведзена выхаванцамі клуба ЮНЕСКА “Кліо” з ліку навучэнцаў УА “Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа”, якія ўжо не першы год дапамагаюць музею-запаведніку ў правядзенні падобных мерапрыемстваў. Будучыя спецыялісты ў галіне турыстычнай дзейнасці на працягу трох тыдняў працавалі над сцэнарыем гульні і мультымедыйнай прэзентацыяй, падбіралі цікавыя пытанні. 
      Удзельнікамі інтэлектуальных баталій сталі вучні восьмых і дзевятых класаў дзяржаўных устаноў адукацыі з Нясвіжскага, Мінскага і Копыльскага раёнаў. 
         У выніку ва ўпартай барацьбе перамагла каманда “Самі з Вусамі” ДУА “Сярэдняя школа № 2 імя Цішкі Гартнага” г. Капыль. Другое места заняла каманда “Легас” ДУА “Нясвіжская гімназія”, трэцяй стала каманда “Фенікс” ДУА “Сярэдняя школа № 1 гарадскога пасёлка Гарадзея”. 
    Усе ўдзельнікі інтэлектуальнай гульні “Кубак Старога замка – 2017” былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.