«Тутэйшы дызайн. Простыя рэчы»

17.02.2017

З 17 лютага па 2 красавіка 2017 г. у Малой выставачнай зале сектара "Палацавы ансамбль" праходзіць выстава «Тутэйшы дызайн. Простыя рэчы» са збору  Беларускага саюза дызайнераў.
         Рэчы, якімі мы карысталіся 30-40 гадоў таму, сёння безумоўная частка гісторыі, у тым ліку культурнай. Пры падрыхтоўцы праекту «Тутэйшы дызайн. Простыя рэчы» Беларускі саюз дызайнераў актыўна супрацоўнічаў з грамадзянамі нашай краіны, якія жадаюць захаваць наяўныя ў іх знакавыя рэчы, зробленыя ў Беларусі за апошнія 200 гадоў. Галоўная ўмова – рэч павінна абавязкова быць зроблена ў Беларусі. На выставе «Тутэйшы дызайн.Простыя рэчы» сабраны і паказаны беларускія артэфакты, прысвечаныя нашай матэрыяльнай культуры, звязанай з прамысловай і рамеснай вытворчасцю, са стварэннем утылітарных рэчаў.
        Адны рэчы большасць з нас не вагаючыся адправіла б на выкід, пра прызначэнне іншых чалавек, які не жыў у тую эпоху, можа толькі здагадвацца. Экспанаты выклікаюць у розных людзей розныя асацыяцыі. Яны заклікаюць да дыялогу, дапамагаюць зноў прачуць свае асабістыя ўспаміны. Асноўную частку экспазіцыі складаюць тэхнічныя прылады, прадметы побыту, якія выйшлі з паўсядзённага ўжытку. Выстава будзе цікавая як людзям, якія пражылі большую частку жыцця ў пасляваенную эпоху, так і маладому пакаленню, якое ведае пра гэты час толькі з кніг і ўспамінаў сваіх родных.

Кошт уваходнага квітка – 2 BYN (Школьнікі і студэнты – 1 BYN).

Выстава працуе з 9:30 да 18:00. Квіткі можна набыць у касе музея да 17:00.

Наведвальнікам, якія жадаюць паглядзець толькі выставу, не абавязкова набываць уваходны квіток на наведванне Палацава-паркавага ансамбля, дастаткова набыць квіток на выставу!