Інтэрактыўныя пазнавальныя праекты

20.02.2017

Вясновыя канікулы ў Ратушы!

Хлапчукі і дзяўчынкі, а таксама іх бацькі! У дні школьных канікул з 27.03.2017 г. па 02.04.2017 г. запрашаем вас наведаць інтэрактыўныя забаўляльна-пазнавальныя праекты: для навучэнцаў 7-11 класаў - «Немагчымае магчыма: на аўдыенцыі ў войта» для дзяцей малодшага школьнага ўзросту - «Што напісана пяром...»

Дзе вы зможаце:

Весела правесці час, падарожнічаючы па музейным лабірынце; пазнаёміцца з войтам горада, і пабыць у яго на прыёме; даведацца шмат новага і цікавага; атрымаць масу станоўчых эмоцый, удзельнічаючы ў розных інсталяцыях і конкурсах.

Прыходзьце! Будзем рады Вас бачыць!

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю і ажыццявіць папярэдні запіс можна па тэлефонах: 8(01770)25283; 8(01770)2-21-47, 8(01770)2-06-60; 8(01770)2-06-02.