Увесь красавік тэатр ценяў у замку Радзівілаў

16.03.2017

У Нясвіжскім палацавым ансамблі супрацоўнікамі музея-запаведніка рэалізуецца культурна-адукацыйны праект “Тэатр ценяў у замку Радзівілаў”. У маленькіх тэатралаў ёсць магчымасць убачыць п’есу-ўрок “Лёгкі хлеб” (на рускай мове).
         Запрашаем дзяцей ад 5 да 12 год і іх бацькоў на пастаноўкі тэатра ценяў 5, 6, 12, 13, 19, 20, 26, 27 красавіка з 9.00 да 17.00. Увага! Кожны наведвальнік тэатра ценяў атрымае памятны падарунак.
         Прадстаўленні будуць праходзіць у канферэнц-зале палацавага ансамбля, кошт квітка 1 руб. 50 кап. Для зручнасці карыстайцеся, калі ласка, паслугай папярэдняга запісу па тэл. 8-01770-2-06-02, 8-01770-2-06-60, 8-029-551-80-51.