"Ноч музеяў 2017" у ратушы г. Нясвіжа

11.05.2017

Толькі ў суботу 13 мая 2017 года з 17.30 да 20.30 у рамках Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў - 2017» у Ратушы г. Нясвіжа інтэрактыўная праграма «Старонкі міжваеннага жыцця павятовага Нясвіжа»

Рэтра-падарожжа ў гарадское жыццё Нясвіжа 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя - гэта цудоўная нагода цікава правесці час у добрай кампаніі.

Асаблівы антураж таго часу, асабістае знаёмства з гарадскім магістратам, магчымасць наведаць фотаатэлье вядомага фатографа, а таксама атрымаць асалоду ад жывой музыкі і салодкіх пачастункаў у кавярні Мойшы Цынмана... усё гэта вы напэўна ацэніце, а маленькае падарожжа ў мінулае запомніцца надоўга.

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю і ажыццявіць папярэдні запіс можна па тэлефонах: 8 01770 25283; 8 01770 22147; 8 01770 20660; 8 01770 20602.

Спяшайцеся! Мы чакаем вас!