Міжнародны дзень дзіцяці ў музеі

19.05.2017

У Міжнародны дзень абароны дзяцей Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" рады запрасіць самых маленькіх наведвальнікаў у госці!

1 чэрвеня ў 12.00, 13.00 і 14.00 у Тэатральнай залі Палацавага ансамбля XVI-XIX стст. у Нясвіжы адбудзецца займальны спектакль "Погляд у мінулае» па пьсе Р.Баравіковай «Барбара Радзівіл». У ролях - дзіцячы тэатральны калектыў «На бис, театралушки!» у суправаджэнні ансамбля «Арт-Альянс». Працягласць спектакля – 30 хвілін.

Папярэдні запіс па тэлефонах: + 375 17 7020602; + 375 17 7020660;

+ 375 29 5518051; + 375 29 1903149.

Уваход вольны.

Спяшаецеся! Колькасць квіткоў абмежаваная!