ЗАГАД ВАК АД 6 МАЯ 2017 г.

22.05.2017

     Зборнік навуковых прац "Acta Anniversaria" уключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па гістарычных галінах навукі і мастацтвазнаўству. Выданне прызначана гісторыкам, музеязнаўцам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца старонкамі мінулага Беларусі.
    Для публікацыі ў штогодніку прымаюцца артыкулы памерам да 40 000 знакаў, публікацыі дакументальных крыніц - да 60 000 знакаў. Тэматыка матэрыялаў: навуковыя даследаванні спадчыны роду Радзівілаў, лёс радзівілаўскіх калекцый; сядзібы і замкі магнатаў, дакументы з архіваў Радзівілаў, мемуары пра Радзівілаў і Нясвіж і інш.
    Артыкул забяспечваецца анатацыямі на беларускай (рэзюмэ), рускай (резюме) і англійскай (summary) мовах аб’ёмам 100 – 150 слоў.
    Бібліяграфічныя спасылкі ў тэксце афармляюцца згодна з главой 5 Інструкцыі па афармленні дысертацыі і аўтарэферата (Пастанова ВАК Рэспублікі Беларусь № 3 ад 28 лютага 2014 г. са зменамі ад 08.09.2016 г. ).
    Аўтары нясуць персанальную адказнасць за дакладнасць прадастаўленых матэрыялаў і спасылак, а таксама за прадастаўленне ў рэдакцыю раней апублікаваных артыкулаў або артыкулаў, прынятых да друку іншымі выданнямі.
    Аўтары ўказваюць прозвішча, імя, імя па бацьку, навуковую ступень, званне, установу, якую яны прадстаўляюць, кантактныя тэлефоны і e-mail.
    Матэрыялы прымаюцца па адрасу: 222603, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, г. Нясвіж, вул. Ленінская, д.19.
E-mail: navukanhkmz@gmail.com