З малітвай на вуснах

26.05.2017

Інсталяцыя «З малітвай на вуснах» 
(гісторыя эміграцыі з Заходняй Беларусі 1920-1930 гг.
Месца правядзення: другі паверх Слуцкай брамы.
 Дата правядзення: з 13 мая па 30 верасня. 
      Толькі ў гэты перыяд у наведвальнікаў з'явіцца шанец убачыць унікальны помнік эпохі барока не толькі звонку, але і ўнутры. Слуцкая брама – гэта адзіныя вароты, што захаваліся ў Беларусі, пабудаваныя ў сістэме гарадскіх умацаванняў у канцы XVI ст. 
      Яны выконвалі не толькі функцыі абарончага ўмацавання, пункта збору падаткаў, а таксама выкарыстоўваліся як культавае збудаванне, на другім паверсе якога размяшчалася капліца Божай Маці.
     У сучасны час у выставачных залах палаца Радзівілаў дзейнічае выстава «Заходняя Беларусь: гісторыя штодзённасці». У працяг гэтай тэмы ў Слуцкай браме можна будзе ўбачыць музейную інсталяцыю, якая распавядае пра гісторыю эміграцыі ў гэты перыяд. 
      Міграцыйная палітыка ў 20-30 гады ХХ стагоддзя была дастаткова лаяльнай. Грамадзяне мелі права наведваць любыя краіны, а таксама выязджаць у іншыя дзяржавы на пастаяннае месца жыхарства ці на працу. Яны легальна афармлялі дакументы і з'язджалі ў краіны Еўропы, Амерыкі і Блізкага Усходу, але больш за ўсё ў Аргенціну, Бразілію, Уругвай, Парагвай і інш. 
     Часовая экспазіцыя «З малітвай на вуснах» адлюстроўвае не толькі эміграцыйныя працэсы, але і прамое прызначэнне другога паверха Слуцкіх брамы – капліцы Божай Маці. 
Кошт уваходнага квітка: 1руб. – дарослыя, 50 кап. – школьнікі і студэнты